Экономика

Сяргей Салаўёў, Новы час

Ці ўтрымаюцца грошы ў ссінелых пальцах?

Аптымістычных навін для ўлады няма. Затое песімізму – хоць адбаўляй. Таму што няма чаго было прыніжаць, збіваць і здзекавацца з уласнага народа.

Адна з галоўных навін тыдня — усе дацкія інвестфонды, а таксама пенсійны фонд гэтай краіны вырашылі пазбавіцца беларускіх еўрааблігацый. Прычым продаж аблігацый быў наўпрост звязаны з палітычнай сітуацыяй у Беларусі.

У Даніі чатыры інвестфонды, і толькі адзін з іх, «Nordea», меў беларускіх аблігацый на 30 мільёнаў даляраў ЗША. Агулам эксперты кажуць, што Данія пазбавілася беларускіх каштоўных папер мінімум на 50 мільёнаў даляраў.

Шмат гэта ці не? У чэрвені мінулага года наша краіна размясціла два пакеты еўрабондаў: «Беларусь–2026» на $500 мільёнаў і «Беларусь–2031» на $750 мільёнаў. Такім чынам, «дацкі пакет» — гэта дзясятая частка ад еўрабондаў–2026.

На гэтым справа не спынілася. Згодна з паведамленнем Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ), «Raiffeisen Bank International AG», які быў адным з эмітэнтаў беларускіх еўрабондаў, пагадзіўся правесці з НАУ перамовы па пытанні размяшчэння каштоўных папер. Адно з пытанняў перамоў: прызнанне «Райфайзенам» таго, што выпуск еўрааблігацый «Беларусь–2026» і «Беларусь–2031» быў неправамерны і не павінен быў адбыцца.

У гэтым выпадку ў інвестараў з’яўляецца падстава патрабаваць датэрміновага пагашэння аблігацый. А гэта — 1,2 мільярда даляраў ЗША агулам. Калі НАУ усё ж даможацца свайго, гэта будзе вельмі моцны ўдар па фінансавай сістэме ўлады.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(42)