Агітацыя лейтэнанта Пуціна за «взять Киев за три дня» – гэта было б памацней, чым бы Пуцін выйшаў на Неўскі праспект і зарэзаў чалавека. Затое давала магчымасьць увогуле пазьбегнуць непрыемнасьцяў — бо намеры лейтэнанта цалкам укладаліся ў дыягназ абвостранай шызафрэніі.
Ці расстраляў бы Андропаў Пуціна?
Журналіст Сяргей Навумчык — пра тое, як бы каштавалі Пуціну яго сённяшнія погляды ў савецкія часы.
– Прачытаў, што калі б годзе ў 1978 старшыні КГБ Андропаву данесьлі, што супрацоўнік Ленінградзкага УКГБ Пуцін агітуе за ракетныя абстрэлы Ўкраіны, ён загадаў бы паставіць Пуціна да сьценкі, – піша Навумчык. – У рэальнасьці, думаю, Андропаў нават не даведаўся б пра такога агітатара.

КГБістаў сапраўды расстрэльвалі (было, як бачым, у СССР і нешта станоўчае:-), але надзвычай рэдка — у выпадку здрады дзяржаве, працяглага супрацоўніцтва з замежнымі выведкамі і г.д. Адбывалася такое ня кожны год.
Факты ж асуджэньня да вышэйшай меры супрацоўнікаў КГБ за іншыя злачынствы (скажым, забойствы) невядомыя ў брэжнеўскі пэрыяд. Былі выпадкі судоў за нейкія «пабытовыя» злачынствы — і такое заўсёды рабілася «ЧП» у ведамстве.
Інфармацыя пра падобнае ішла ў Аддзел адміністрацыйных органаў ЦК КПСС і ў якасьці даведкі магла быць пакладзеная на стол генеральнаму сакратару, які асабіста курыраваў КГБ.
Самому Андропаву, як і ягоным намесьнікам, гэта нічым не пагражала, а вось адпаведнаму начальніку абласнога ўпраўленьня ад аднаго з тых жа андропаўскіх намесьнікаў гарантавала прачуханку за недастатковую выхаваўчую працу з афіцэрскімі кадрамі.
Ну а непасрэдны начальнік віноўніка праблемаў – той пра падвышэньне па службе мог гарантавана забыць гадоў гэтак на дзесяць.
І апэратыўная здача пацыента ў псіхіятрычную клініку здымала праблемы: людзі зьяжджаюць з глузду паўсюль, ніякая арганізацыя ад такога не застразаваная, і інфармацыя пра вывад за штат звар’яцелага лейтэнанта далей ўпраўленьня кадраў не пайшла б.
Канешне, пасьля году 1989 Пуціна з вар’ятні выпусьцілі б — і ў яго зьяўлялася б магчымасьць стаць «дысыдэнтам», як генерал КГБ Калугін, абрацца ў Ленінградскі гарсавет, зрабіцца памочнікам Сабчака, і…
Як кажуць – што наканавана, тое адбудзецца. Ёсьць і іншы выраз: дзярмо ўсплывае.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное