Ці патрэбны Беларусі закон аб валанцёрстве?
Ці можа ён быць небяспечны для валанцёрскага руху?
Фота са старонкі Human Constanta ў фэйсбуку
Дырэктарка Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend) Вольга Смалянка лічыць, што дзяржаўнае рэгуляванне гэтага інстытута можа пэўным чынам абмежаваць валанцёрскую дзейнасць у Беларусі:
— Першапачаткова некалькі год таму гэтую тэму ўзнялі некамерцыйныя арганізацыі Беларусі. Адным з рухавікоў ідэі аб неабходнасці ўрэгулявання дадзенага інстытута выступіў Беларускі Чырвоны крыж.
Апошнія пару год пытанне неабходнасці прыняцця адмысловага закона аб валанцёрскай дзейнасці абмяркоўвалася і на ўрадавым узроўні. Сёлета, напрыклад, на гэтуютэму праходзіла нарада ў Генеральнай пракуратуры.
І вось цяпер на прававым партале з'яўляецца інфармацыя, што ўсё ж закон прымаць трэба. Маўляў, гэта неабходна для таго, каб ліквідаваць праблемы, з якімі сутыкаюцца валанцёрскія арганізацыі.
У той жа час многія арганізацыі, якія прыцягваюць валанцёраў, у тым ліку на пастаяннай аснове, выступаюць супраць прыняцця асобнага закона ў гэтай сферы. Таксама як і наша арганізацыя Lawtrend, як экспертная.
Вядома, урэгуляваць некаторыя пытанні неабходна — і ў першую чаргу для таго, каб вызначыць адказнасць і валанцёраў, і прымаючай арганізацыі, кампенсацыі выдаткаў, панесеных валанцёрамі, механізмы стымулявання для людзей, якія прымаць удзел у валанцёрскай дзейнасці (сацыяльныя льготы).
Але для гэтага асобны спецыяльны закон у прынцыпе не патрэбны. Дастаткова ўнясення змяненняў у Падаткавы і Грамадзянскі кодэксы Беларусі. Больш за тое, без унясення змяненняў у той жа Падаткавы кодэкс спецыяльны закон усіх праблем не вырашыць.
Працяг артыкула чытайце тут.
Читайте еще
Избранное