Политика

Ці падпіша Лукашэнка інтэграцыйныя «дарожныя мапы»?

З чым прыехаў у Менск прэм’ер Расеі? Як паўплываюць новыя санкцыі ЗША адносна Расеі на беларуска-расейскія адносіны? На гэтыя пытаньні Радыё Свабода адказваюць экспэрты.

Фота: ТАСС

Прыезд у Менск расейскага прэм’ера — тэма гутаркі на Радыё Свабода зь экспэртам Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Вадзімам Мажэйкам і палітычным аналітыкам Валерам Карбалевічам.

Напачатку сустрэчы зь Міхаілам Мішусьціным Аляксандар Лукашэнка заявіў:

— Нашая з вамі сёньняшняя сустрэча і вашыя перамовы працоўныя ва ўрадзе Беларусі абумоўленыя прапановай Уладзіміра Пуціна ў Сочы... І выйшлі на тую праблему, якой мы ў асноўным (гэта ня ўсе праблемы) надамо ўвагу.... Ён кажа: слухай, ён (Міхаіл Мішусьцін) у нас прафэсар, а можа, і акадэмік. Паслухай яго, як ён разумее тую сыстэму, якую ён выпакутаваў (верагодна, гаворка ідзе пра падыходы ў працы падатковай сыстэмы, паколькі да прэмʼерскай пасады Мішусьцін узначальваў Фэдэральную падатковую службу). Яна патрэбная будзе Беларусі. Я кажу: толькі ўдзячны.

Карбалевіч:

Расея працягвае лінію, якую выпрацавала і агучыла напрыканцы 2018 году.

Тагачасны прэмʼер РФ Дзьмітры Мядзьведзеў выставіў ультыматум: працяг падтрымкі з боку Расеі будзе адбывацца толькі пры ўмове паглыбленьня інтэграцыі.

Лукашэнка цяпер больш уразьлівы, ён цяпер больш залежыць ад Расеі.

Канкрэтнае пытаньне — гэта ўніфікацыя мытнага і падатковага заканадаўства.

Структура эканомік Беларусі і Расеі розная, у Расеі асноўныя падаткі — ад газу і нафты.

Як можна ўніфікаваць падатковыя сыстэмы такіх розных эканомік?

Уплыў новых амэрыканскіх санкцыяў адносна РФ на беларуска-расейскія адносіны будзе апасродкаваны, ускосны.

Новыя санкцыі ЗША азначаюць абвастрэньне адносінаў паміж Вашынгтонам і Масквой.

Масква і Менск могуць імкнуцца да абʼяднаньня ў барацьбе з Захадам.

У гэтай сытуацыі Масква можа менш будзе ціснуць на Лукашэнку — і ў пытаньнях інтэграцыі, і ў пытаньнях канстытуцыйнай рэформы.

У 2014 годзе Менск выкарыстаў канфлікт паміж Расеяй і Ўкраінай для размарожваньня адносінаў з Захадам.

Паўтарэньне гэтага ня выключанае і зараз, калі Захад заплюшчыць вочы на сытуацыю ў Беларусі дзеля геапалітычных інтарэсаў

Але сёньня Лукашэнка знаходзіцца ў іншай сытуацыі, чым пасьля анэксіі Крыму.

Пра гэта сьведчыць і тон дзяржаўных мэдыя Беларусі, раней яны канфлікт паміж Кіевам і Масквой асьвятлялі адносна нэўтральна, цяпер яны відавочна схіляюцца да пазыцыі Расеі.

Пасьля Майдану 2013-2014 гадоў у Беларусі запанаваў «украінскі сындром» — страх вулічных пратэстаў.

Лукашэнка тады добра скарыстаў гэты сындром, выбарчую кампанію 2015 году ён правёў пад лёзунгам: «Няважна, якія ў нас заробкі і пэнсіі — у нас мір, ня тое, што ва Ўкраіне».

Калі ва Ўкраіне ізноў разгарыцца вайна, сындром у беларускім грамадзтве можа аднавіцца і гэта згуляе на карысьць Лукашэнку

Мажэйка:

У беларуска-расейскіх адносінах на любое падпісаньне інтэграцыйных папераў варта глядзець досыць скептычна.

Падпісаў бы Лукашэнка зараз пагадненьне аб пераходзе на расейскі рубель – усе б пачалі яго бэсьціць за здачу сувэрэнітэту.

Але такое пагадненьне падпісанае больш за 20 гадоў таму яшчэ зь Ельцыным.

Днямі Ўладзімір Пуцін размаўляў па тэлефоне з Лукашэнкам.

22 красавіка Лукашэнка едзе да Пуціна, выклікалі «на дыван».

Пуцін патэлефанаваў Лукашэнку адразу пасьля візыту апошняга ў Азэрбайджан.

Гледзячы па ўсім, у Маскве былі незадаволеныя гэтым візытам у Баку.

Расея не зацікаўленая ў выхадзе Беларусі са зьнешнепалітычнай ізаляцыі.

Па шчырасьці, расейская падатковая сыстэма — ня самая горшая, для малога бізнэсу яна лепшая, чым беларуская.

Але калі ўніфікацыя заканадаўства будзе азначаць перадачу кантролю ў Маскву — гэта будзе небясьпечна для сувэрэнітэту Беларусі.

Рашэньне аб дзяжурствах расейскіх самалётаў на беларускіх аэрадромах — гэта кампраміс, аэрадромы ўсё ж застаюцца беларускімі.

Новыя амэрыканскія санкцыі адносна РФ — чарговая нагода для Лукашэнкі прасоўваць Маскве наратыў пра «адзін човен», маўляў, і вас, і нас ціснуць санкцыямі.

У ЗША прынятая новая канцэпцыя зьнешнепалітычных пагрозаў, Беларусь там прыгадваецца толькі аднойчы і ў кантэксьце пагрозы з боку Расеі.

Абвастрэньне барацьбы паміж ЗША і РФ карыснае для Беларусі.

Гэта лепш, чым калі ў Вашынгтону і Масква добрыя адносіны, і ЗША асабліва ня ўмешваюцца ў расейскую «зону інтарэсаў».

Беларускай прапагандзе нязручна выказвацца наконт абвастрэньня адносінаў паміж Расеяй і Ўкраінай.

У 2014 годзе Лукашэнка прымяраў тагачасную сытуацыю на сябе і для яго гэта жахліва.

Я чакаю, што беларускія ўлады будуць больш, чым раней, падтрымліваць расейскую пазыцыю ў канфлікце з Украінай.

Фотофакт. Совместное фото Лукашенко и Мишустина в каминном зале Дворца независимости. Никакой дистанции

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.4(8)