Общество
Маша Калеснікава, Еўрарадыё

Ці можна падрыхтаваць дзіця да прышчэпкі, каб пазбегнуць трагедыі?

31 траўня ў Гродне пасля прышчэпкі памерла шасцігадовая дзяўчынка.

Еўрарадыё гутарыць з дзіцячым доктарам-рэаніматолагам Змітром Салошкіным пра тое, ці можа падрыхтаваць дзіця да вакцынацыі такім чынам, каб трагічны выпадак, як у Гродне, не паўтарыўся.

– Так нельга ставіць пытанне. Таму што па тым, што ёсць, па тым імгненным варыянце развіцця падзей, як у выпадку з дзяўчынкай, можна казаць, што гэта падобна да анафілактычнага шоку. Такую ж рэакцыю можа выклікаць што заўгодна: лекі, ежа, пах.

Да падобнай сітуацыі, калі мае месца анафілактычны шок, перадусім мусяць быць падрыхтаваня медсупрацоўнікі, якія знаходзяцца побач. Бацькам ніяк да гэтага падрыхтавацца немагчыма.

Што неабходна ўлічыць перад вакцынацыяй, чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)