Общество

Анастасія Рубанава, Новы час

Ці лёгка схавацца ад дзяржаўнай апекі?

Пасля ад’езду ў Польшчу шматдзетную сям'ю ў Беларусі прызналі «сацыяльна-небяспечнай».

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Шматдзетная сям’я Таццяны (імя змененае па просьбе гераіні) увосень мінулага года кінула тут усё і з’ехала ў Польшчу. Тата, маці, трое дзяцей і кот. Але, як высветлілася, пазбегнуць пільнай увагі дзяржавы няпроста, нават калі ты за мяжой.

Сям’я Таццяны — звычайная: муж праграміст, асноўны здабытчык грошай, сама яна таксама працуе, але збольшага займаецца дзецьмі — а іх трое — і творчасцю.

Яны ніколі не хавалі сваіх поглядаў на тое, што адбываецца ў краіне, наадварот, як маглі, рабілі свой унёсак у тое, каб сітуацыя хутчэй зрушылася: займаліся валанцёрскай працай, хадзілі на маршы.

Дый гісторыя пераезду падобная да шматлікіх іншых: няясныя перспектывы працы ў IT тут, непакой за небяспеку дзяцей, агульнае напружанне. 

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(8)