Ігар Златагурскі, Новы час

Ці гатовыя мы да вольнай Беларусі?

Ліст ад вязня Глыбоцкай папраўчай калоніі №13. Ігар Златагурскі дзеліцца думкамі пра волю, незалежнасць, беларускасць ды іншыя праблемы нашага грамадства.

Існуе апокрыф, як Аўгуста Піначэт ператварыў Чылі з краіны, у якой, як і паўсюль у Лацінскай Амерыцы заўжды буяў крымінал, у дзяржаву, дзе да нашага часу захоўваецца адзін з найменшых у свеце паказчыкаў узроўню злачыннасці. Нібыта генерал загадаў падчас усталявання дыктатуры расстраляць усіх злачынцаў, што трапілі за краты трэці раз.

Хто ведае, ці праўда тое. Але з назіранняў за сваім сённяшнім атачэннем мяркую, што першага разу ў вязніцу магчыма трапіць праз глупства ці выпадкова. З некаторым прыпушчэннем на неспрыяльны збег акалічнасцяў — і другога.

Датычна ўвязненых трэцяга разу належыць прызнаць, што, мусіць, яны хранічна няздатныя да жыцця на волі. Бо яно, у першую чаргу, вымагае адказнасці за самога сябе.

Гісторыя давала беларусам шанец на стварэнне незалежнай нацыянальнай дзяржавы ў 1918 годзе. Спроба пабудаваць БНР атрымалася няўдалай.

Распад СССР у 1991 годзе дазволіў стварыць Рэспубліку Беларусь. Што атрымаецца ў выніку — мы пабачым на ўласныя вочы.

Паводле логікі, будзе і трэці шанец. Але ці будзем мы гатовыя да яго? Бо ён, бадай, можа быць і апошнім…

Працяг артыкула чытайце тут

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.4 (оценок:19)