Общество

Юрый Глушакоў, Новы час

Ці дадуць дзецям стрэльбы?

Эколагі б’юць трывогу: у Беларусі хочуць дазволіць здабычу рысі, якая занесеная ў Чырвоную кнігу, і паляванне для малалетніх.

У хуткім часе нават непаўнагадовыя змогуць прыняць удзел у паляванні. Прапануецца знізіць узрост удзелу ў паляванні з 18 да 16 гадоў, а з 14 гадоў — дапусціць дзяцей у якасці загоншчыкаў.

У грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) няма адзінага меркавання з гэтай нагоды, кажа яе дырэктар Аляксандр Вінчэўскі:

— Я магу выказаць толькі асабісты пункт погляду. У ЗША дзецям дазваляюць паляваць са зброяй ці не з малодшых класаў. Там існуе адмысловая культура абыходжання са зброяй. Але ўсё роўна сітуацыі бываюць розныя, здараецца, што падлеткі падчас палявання забіваюць турыстаў.

Дзеці бываюць розныя. Адны — вегетарыянцы, а іншыя катуюць жывёл і зневажаюць аднагодкаў. Магчыма, што далучэнне да палявання пад кантролем бацькоў і вопытных дарослых прывіла б цяжкім падлеткам больш адказнасці, прызвычаіла б да этыцы палявання.

Абаронцы жывёл накіравалі зварот з пратэстам супраць уцягвання падлеткаў у паляванне. Мінлясгас адказаў, што такім чынам маладое пакаленне будзе збліжацца з прыродай і вучыцца любіць яе.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.3(9)