Сяргей Пульша, Новы час

Ці будзе ў ІТ-універсітэце ІТ-БРСМ?

 

У Беларусі можа з’явіцца ІТ-універсітэт. А можа і не з’явіцца. Прычым другое — больш верагоднае, чым першае. І ў любым выпадку, наўрад ці з’яўленне ці нез’яўленне падобнай ВНУ — нешта зменіць у айчыннай сістэме адукацыі ўвогуле.

Ілюстрацыя pbs.twimg.com

Што тычыцца ІТ-універсітэта, які плануюць запусціць у наступным годзе, то ёсць вялікія сумневы ў рэалізацыі задуманага. Найперш — гэтая ідэя не новая.

Рэзідэнты ПВТ пра нешта падобнае казалі з таго часу, як Лукашэнка падпісаў знакаміты дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі.

Але ўсё ўпіраецца ў Міністэрства адукацыі. Мінадукацыі патрэбныя вучэбныя планы, штатны расклад, распрацаваныя праграмы навучання, метадычныя матэрыялы і да халеры чаго яшчэ.

Зацвярджэнне падобных дакументаў займае багата часу, а ІТ-сфера змяняецца вельмі хутка. Таму, калі міністэрства ўсё ж зацвердзіць неабходныя дакументы — яны папросту састарэюць. І ў гэтым была праблема таго, што ў нас дасюль не з’явілася ІТ-ВНУ.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:8)