Ці аднавіла Польшча выдачу турыстычных віз для беларусаў?
Афіцыйнага пацвярджэння гэтаму няма.
Сёння ў медыя з’явілася інфармацыя пра тое, што Польшча аднавіла выдачу шэнгенскіх турыстычных віз для беларусаў. Як звярнула ўвагу Наша Ніва, на 4 верасня ў польскіх візавых цэнтрах з’явіліся свабодныя даты на падачу дакументаў для атрымання візы — на дні праз 1-2 месяцы.
Аднак афіцыйных каментароў на гэты конт на сайце МЗС Польшчы няма. На запыт беларускага канала ITшнікаў у міністэрстве адказалі, што афіцыйна выдача турыстычных віз грамадзянам РБ і не спынялася, аднак іх было вельмі мала. Тое самае паведамілі і ў консульстве Польшчы ў Брэсце — што заяўкі на атрыманне віз можна падаваць, як і раней.
Айцішнікі не выключаюць як узнаўлення выдачы віз С, так і тэхнічнага збою, які на пэўны час адкрыў магчымасць падачы дакументаў.
Як пераканалася «Салідарнасць», на сярэдзіну дня 4 верасня прабіцца на сайт visa.vfsglobal.com, каб праверыць наяўнасць свабодных слотаў, не атрымлівался ні з VPN, ні без яго.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное