Чжан Цзыі

Вядомая нам па фільме “Мемуары гейшы” кітайская актрыса Чжан Цзыі апошнім часам пастаянна трапляе ў рэйтынгі самых сэксуальных жанчын свету. Нездарма прыгажуня вось ужо сем год працуе “штатнай музай” вядучага кітайскага рэжысёра Чжана Імоў. Менавіта ягоны фільм “Дарога дадому” зрабіла актрысу сапраўднай зоркай ў Кітаі. Сусветную ж вядомасць Чжан Цзыі прынесла роля ў “Часе пік-2”, дзе яна сыграла разам Джэкі Чанам і Крысам Такерам.

Сэксуальнасць — не адзіная зброя актрысы: яна дасканала валодае ўсходнімі адзінаборствамі і можа лёгка разабрацца са сваімі канкурэнткамі. Аднак Чжан Цзыі аддае перавагу іншым метадам. Менавіта таму на рахунку актрысы шматлікія ўзнагародны, у тым ліку Залаты Глобус, прыз ад Брытанскай акадэміі мастацтваў, Гільдыі кінаакцёраў і іншыя. А летась актрыса стала самым маладым членам журы Канскага фестывалю.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)