Чысата Марышыта

“Японскай каралевай” называюць на радзіме мадэль і спявачку Чысату Марышыту. І хоць у запасніку прыгажуні пакуль толькі адзін сольны альбом, затое, дзякуючы шматлікім здымкам у рэкламе, мадэль ведаюць ужо нават за межамі Японіі. Нават невялкі, па мадэльных мерках, рост — усяго 166 см — не перашкаджае прыгажуні быць на галаву вышэй за сваіх калег. А вось захапленні дзяўчыны ніяк маленькімі не назавеш: яна збірае патрыманыя спартыўныя аўтамабілі і калекцыяніруе разбітыя мужчынскія сэрцы.