Чым заправіцца: бензінам ці «чарніламі»?
Канец мінулага тыдня і пачатак гэтага быў аздоблены, нібыта, «вясёлкавымі» навінамі. Лукашэнка паразмаўляў па тэлефоне з Пуціным, і той звонку пагадзіўся — Беларусь павінна атрымаць кампенсацыю за расійскі «падатковы манеўр» у памеры 300 мільёнаў долараў.
Але ў Крамлі ў той жа час заявілі, што гэтыя грошы могуць быць атрыманыя за кошт прэміі расійскіх пастаўшчыкоў нафты, перамовы тычацца «гаспадарчых суб’ектаў» і гэтак далей. Так што далёка не факт, што «нафтавая вайна» скончылася, і скончылася яна перамогай Беларусі.
У той жа час Беларусь, нібыта, дамовілася з расійскім бокам пра кампенсацыю за брудную нафту, якая паступіла на нашыя НПЗ увесну 2019 года. «Нібыта» — таму што пра такія пагадненні мы чуем з зайздроснай рэгулярнасцю.
Але 25 лютага Беларусь і Расія падпісалі пратакол аб кампенсацыі выдаткаў за пастаўкі забруджанай расійскай нафты па трубаправодзе «Дружба».
Намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізаў заявіў, што кампенсацыя будзе з разліку 15 долараў за барэль — «па аналогіі з іншымі бакамі, якія былі ўцягнутыя ў гэтую гісторыю, — гэта контрагенты ў Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі».
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное