Политика

Сяргей Пульша, Новы час

Чым адгукнецца інтэграцыйная «валынка»?

Што б ні падпісалі Аляксандр Рыгоравіч і Уладзімір Уладзіміравіч наконт «паглыбленай інтэграцыі» — дакумент, хутчэй за ўсё, будзе няўдалым. Яго могуць назваць «прынцыповым рашэннем», «рухам у напрамку», і нават «важным крокам». Але крокам ён, хутчэй за ўсё, і застанецца.

Фота SCANPIX

Супраць падпісання такога дакумента ў вызначаныя тэрміны ёсць некалькі фактараў.

Час. Напрыканцы лістапада спадар Давыдзька анансаваў сустрэчу беларускага кіраўніка з дэпутатамі 6 і 7 склікання Палаты прадстаўнікоў.

Лукашэнка будзе заняты тым, каб працаўладкаваць адных і прыгледзецца да новенькіх. Аляксей Венядзіктаў, кіраўнік «Эха Масквы», напісаў у Тэлеграм-канале, што запланаванае на 6 снежня інтэрв’ю з Лукашэнкам адмяняецца: той ляціць у Сочы на сустрэчу з Пуціным.

Адначасова туды ж адпраўляюцца прэм’ер-міністры краін, і, відавочна, што там будзе даволі жорсткая размова наконт «паглыблення інтэграцыі». 7 снежня ў Сочы пройдзе Кубак Саюзнай дзяржавы па самба, які Пуцін прапусціць не можа.

8 снежня, у гадавіну Саюзнай дзяржавы, трэба нешта падпісваць. А 9 снежня Пуціна чакае «нармандскі фармат» па Украіне, што, канешне, непакоіць яго значна глыбей, чым Беларусь.

Такім чынам, на «шліфоўку» дакументаў, якія могуць быць падпісаныя 8 снежня, часу папросту няма. А пакет дарожных картаў паўнавартасна не гатовы.

Эканоміка. Зразумела, Беларусь зацікаўленая ў тым, каб «глыбокая інтэграцыя» была падмацаваная нізкімі коштамі на нафту і газ, а таксама захаваннем экспартных пошлінаў ад нафты і нафтапрадуктаў, што і з’яўляецца галоўным пытаннем да расійскага боку.

Мы хочам нізкія цэны проста цяпер, а Расія кажа: спачатку інтэграцыя, потым і пра кошты падумаем.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.1(7)