Что показать иностранцу в Минске. Топ-10 объектов от Франака Вячорки

От универсама «Центральный» до тоталитарного диснейленда «Линия Сталина».

Входновленные включением Минска в топ-10 городов, которые стоит посетить в 2019-м (по версии британской Independent), мы не смогли пройти мимо фейсбучного поста общественного активиста Франака Вячорки, который предложил собственный маршрут для иностранцев в столице Беларуси:

«Калі прыяждаюць госьці-замежнікі, заўжды думаеш, куды звадзіць у Менску, што паказаць, каб і цікава, і не папсова было. Сфармаваўся вось такі маршрут, які вельмі раю.

1. Унівэрсам цэнтральны. Мікс савецкага і сучаснага. Месца тусовак гіпстэраў і актывістаў. Заўжды можна каго сустрэць і пазнаёміць з гасьцямі. Таксама пакаштаваць смачнае пірозіва і выпіць таннага піва.

2. Будынак КДБ/НКВД/МГБ — тут можна расказаць шмат гісторыяў пра традыцыі і сучаснасьць, камунізм і лукашызм, амэрыканку і мэтады спэцслужбаў. Не прапусьціце помнік Дзяржынскаму, клюб Дзяржынскага.

3. Помнік Гарадавому — новая выбітнасьць. Прапануйце гасьцям дакрануцца ці абняць помнік — і выклікаць такім чынам міліцыянта ў форме і чорнай шапачцы.

4. На Валадарскага (яна ж Ло́шыцкая, Турэ́мная, Се́рпухаўская, Лі́павая) — дом, дзе была абвешчана Незалежнасьць БНР. Расказаць пра БНР, пра Чабурэчную, пра Менск і Мінск, дзьве Беларусі.

5. Тэатар Горкага — былую Харальную сынагогу ў Маўрытанскім стылі. Паглядзець бакавыя сьцены. Расказаць пра Менск шматканфэсійны, шматэтнічны, талерантны, і пра тое, што зь ім зрабіў бальшавізм. Працягнуць экскурсію ў бок Пішчалаўскага замка, яна ж Валадарка. Расказаць, што тут сядзелі Якуб Колас, Дунін-Марцінкевіч, Юзэф Пілсудзкі і ўся беларуская апазыцыя. Калі згадаеце Пілсудзкага, раскажыце пра ўсіх беларуска-польскіх дзеячоў, правядзіце ў сквэр Міцкевіча

6. Другі дзень можна пачаць з Курапатаў, расказаць пра «бульбашхол», абарону Курапатаў, лаву Клінтана і няспынную барацьбу за праўду.

7. У раёне Плошчы Перамогі паказаць Менскую глушылку, варожыя хвалі, Радыё Свабода. Там жа недалёка — дом Освальда, забойцы Кэнэдзі, Опэрны тэатар. Варта расказаць гісторыю праспэкту Незалежнасьці і ўсіх імёнаў, якія ён насіў.

8. Петра-Паўлаўскі сабор, Катэдральны касьцёл, Сьвятадухаўскі, Чырвоны Касьцёл.

9. Звадзіць у музэй Азгура і Нацыянальны мастацкі музэй. Па сувэніры — у краму Symbal.by ці Мой модны кут

10. Што да кавярняў і бараў, то тут звычайна мой сьпіс такі: «Дэпо», «Дранікі», «Васількі» ці «Лідо», бар «Эмбарго», «Кальянная».

Для аматараў: Лінія Сталіна — таталітарны дыснэйлэнд.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.7(3)