«Что этот приговор значит для каждого из жителей Беларуси? Подобным образом могут лишить свободы любого»

Собрали реакцию на вердикт суда нобелевскому лауреату Алесю Беляцкому, приговоренному к десяти годам колонии.

Роберта Метсола, президент Европарламента:

—  Я возмущена приговором лауреату Нобелевской премии мира и премии Сахарова Алесю Беляцкому. Политически мотивированные приговоры Беляцкому и его соратникам — это оскорбление правосудия.

Я призываю немедленно их освободить. Европарламент поддерживает свободную Беларусь.

Посольство США в Беларуси:

— Злучаныя Штаты катэгарычна не прымаюць прысуд, вынесены сёння судом Ленінскага раёна Мінска па справах лідараў «В*сны» Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Дзмітрыя Салаўёва і Уладзіміра Лабковіча.

Тым не менш мы не здзіўленыя. Прысуды ў 7-10 гадоў зняволення сталі звыклай часткай мовы рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. Іх намер — прымусіць лідараў дэмакратычных сілаў, грамадзянскіх актывістаў і праваабаронцаў замаўчаць.

Іх мэта — пабудаваць ілюзію стабільнасці, калі ўнутры краіны бяспраўе, а ў рэгіёне няма бяспекі. Іх прыярытэт — захаваць палітычную ўладу за кошт суверэнітэту, незалежнасці, асабістых свабод. Гэтыя намаганні будуць марныя.

Алесь Бяляцкі і яго калегі дэманструюць шматгадовую прыхільнасць захаванню незалежнасці Беларусі, настойваючы на яе дэмакратычным характары. «В*сна» з’яўляецца апірышчам сусветнай супольнасці праваабаронцаў. Злучаныя Штаты стаяць на іх баку і падтрымліваюць іх намаганні.

Мы заклікаем беларускія ўлады вызваліць Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, якіх трымаюць за кратамі, і ўсіх больш чым 1400 палітычных вязняў, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах.

Мы заклікаем спыніць рэпрэсіі супраць беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці. Мы зноў абавязуемся працягваць падтрымліваць імкненне беларускага народа да дэмакратычнай, суверэннай і стабільнай будучыні.

Дмитрий Лаевский, адвокат, лишенный лицензии:

— Сегодня в моей стране осудили лауреата Нобелевской премии мира. На 10 лет лишения свободы. Осудили, по сути, за то же, за что Нобелевский комитет присудил ему премию мира — за помощь пострадавшим людям.

Дмитрий Лаевский

Витиеватые метафоры типа «пробито новое дно» неуместны. Мы за последние три года увидели такое, что ни в страшном сне. Включая шокирующие приговоры в отсутствие преступления.

Хотя в этот раз для преследования известного правозащитника смастерили историю, которая даже по белорусским законам и представлениям о законности не тянет на преступление. Якобы контрабанда денег в Беларусь.

Однако не установлено фактов перевозки денег через границу сверх нормы, да и вообще фактов перевозки денег обвиняемыми. Значит, нет нарушения таможенного закона.

С таким же успехом за контрабанду можно было бы судить десятки тысяч белорусов, которые годами ездили на закупы в Польшу и привозили оттуда стройматериалы и бытовую технику в рамках допустимой нормы ввоза. Это же бред, скажете вы, и будете правы, конечно.

Но с чего вы взяли, что всё будет по-честному? По-честному этого всего вообще не должно было бы быть.

Те, кто полагает, что этот приговор — проблема самого Алеся Беляцкого, которому теперь сидеть в колонии, а «простых граждан», которые «в политику не лезут» это не касается, мягко говоря, заблуждаются.

Что этот приговор значит для каждого из жителей Беларуси?

Он четко показывает шансы на справедливость. И демонстрирует степень беззащитности личности. Ведь если можно придумать историю и по ней посредством уголовного процесса отправить в тюрьму лауреата Нобелевской премии, то это значит, что подобным образом могут лишить свободы любого.

Невиновность и несовершение преступных действий тогда ни для кого не является гарантией безопасности, сохранения свободы, бизнеса, работы, имущества. Никакими правовыми средствами не сможет защититься никто — ни владелец компании, ни рабочий завода. И это, безусловно, будет создавать напряжение в обществе.

Я недавно в очередной раз слышал от кого-то, что «в системе ещё остаётся много хороших людей». Так и есть. Вот вам очередное доказательство — десятка правозащитнику за помощь пострадавшим.

Но. Сегодняшний факт осуждения и тюремного заключения такого человека, как Беляцкий, за такую историю, как у Беляцкого, имеет и другой аспект.

Чем специфична ситуация? Это даже не устранение политического конкурента (как в случае с Бабарико или Тихановским), потому что Беляцкий не являлся политическим конкурентом и вообще не претендовал на какие-либо посты, это наказание за помощь людям.

Осуждение к лишению свободы правозащитника, получившего несколько месяцев назад Нобелевскую премию мира, — это совершенно иррациональное преследование. Оно для властей создает гораздо больше неудобств, чем пользы.

И раз это случилось, то может свидетельствовать о том, что система разбалансирована совсем. А с точки зрения физики перспектива таких систем известна. Это ответ на вопрос о неизбежности изменений.

Лукаш Ясина, пресс-секретарь МИД Польши:

— Алесь Бяляцкі як чалавек, які змагаецца за правы свайго народа, гадамі несправядліва знаходзіцца ў зняволенні, а сёння несправядліва асуджаны.

Польшча гэты прысуд рашуча асуджае і разам з усім цывілізаваным светам будзе змагацца за тое, каб Алесь Бяляцкі, а таксама іншыя людзі, якіх пераследуе рэжым Лукашэнкі, у тым ліку Андрэй Пачобут, выйшлі на свабоду (цитируется по интервью Польскому радио – прим. «С»).

Наталья Пинчук, жена Алеся Беляцкого:

— Прысуд вельмі жорсткі, але калі паглядзець на прысуды ў сёньняшняй Беларусі, дык ёсьць і горшыя выпадкі — ёсьць тэрміны да 25 гадоў (цитируется по интервью Радыё Св*бода).

Наталья Пинчук

Сёньняшнія прысуды далі за тое, што людзі змагаліся за свабоды, за правы людзей. У судзе іх трымалі ў кайданках, бо тыя людзі, якія змагаюцца за свабоду, найбольш небясьпечныя для ўладаў.

Апошнім часам ад Алеся было мала лістоў, бо, магчыма, ён быў заняты судовым працэсам. З судом усё было вельмі прадказальна — на што ідуць улады і для чаго яны гэта робяць.

Вольны сьвет павінен паказаць, што яму важна тое, што адбываецца ў Беларусі, не выпускаць Беларусь з-пад увагі. Трэба больш актыўна дэманстраваць салідарнасьць зь беларускім народам — у першую чаргу з тымі, хто застаўся ў Беларусі; з тымі хто за кратамі, і зь іх сем'ямі.

Я паўтаруся: Беларусь цяпер уся за кратамі. У нашай краіне рэпрэсіі адбываюцца кожную хвіліну. Таксама падтрымка патрэбная і тым, хто быў вымушаны пакінуць краіну.

Татьяна Нядбай, литератор:

— Несправядлівы і палітычна матываваны прысуд Бяляцкаму — чалавеку, які ўсё сваё жыццё прысвяціў беларускай культуры і правам чалавека, — сведчанне таго, што рэжым у Беларусі сёння — антыбеларускі і антынародны — помсціць нязломным грамадзянам за іх няўхільную пазіцыю і непрыманне дыктатуры, гвалту і хлусні.

Праваабаронца і літаратар Алесь Бяляцкі сёння ўвасабляе сабой усю грамадзянскую супольнасць Беларусі, якая не хоча мірыцца з несправядлівасцю і парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, знішчэннем беларускай культуры.

Чалавек эпіцэнтра — ён заўсёды быў у віры лёсавызначальных для краіны і грамадства падзеяў. Ён двойчы свядома выбраў не з’ехаць, а застацца — са сваім народам, у сваёй краіне.

Асабістая гісторыя Бяляцкага — летапіс краіны: вехі прыватнага жыцця шчыльна пераплятаюцца з этапамі станаўлення новай Беларусі, пра якую мы марым.

Любовь Лунёва, журналист:

— Ужо ніхто тут ні на якую літасць не разлічвае. І хоць мы ўсе спадзяемся, што нашы палітвязьні выйдуць на волю раней пазначаных тэрмінаў, мы абураныя, і нашы сэрцы даўно перанасычаныя крывёю.

На фота, здаецца,1998 год. Мы на пікеце каля ЦУМа. Тады нам здавалася, што такія, як тады парушэнні правоў чалавека, не могуць доўжыцца доўгі час. Калі не мы самі, то сусьветная грамадскасць нас не пакіне ў бядзе. Час ішоў…

І яшчэ мне цікава: што думае суддзя і пракурорскі абвінаваўца пасля гэтага прысуду? Яны ж не кожны дзень судзяць нобелеўскіх лаўрэатаў. Можа, яны такім чынам адчуваюць сваю веліч?.. Як сказаць свайму блізкаму, напрыклад, дзецям: «Я сёння нобелеўскага лаўрэата пасадзіў»? Як сказаць сваёй каханцы ці каханку? Не прамаўчаць жа...

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(27)