Политика

Сяргей Пульша, Новы час

«Чорныя панядзелкі» і беларускі выбар

«Чорны панядзелак» падняў беларусаў на нервы. Некаторыя пачалі казаць пра дэвальвацыю, як у 2014 ці нават у 2011 годзе. Паніка на рынках узнікла з-за ўсё той жа нафты, пра якую мы столькі ўжо казалі, што чуць пра яе не хочацца.

Малюнак vesfin.ru

Беларусі, нібыта, павінна быць добра, што кошты на нафту ўпалі ніжэй за плінтус. Прынамсі, цяпер Аляксандр Лукашэнка з поўным правам можа казаць, што Расія хацела прадаваць нам нафту па коштах, вышэйшых за сусветныя.

Да таго ж цяпер сапраўды нягегла выглядаюць патрабаванні расійскіх пастаўшчыкоў сыравіны наконт нейкай «прэміі» за пастаўкі таннай нафты ў Беларусь. Бо яна сама па сабе — танней няма куды. А «прэміі» апошнім часам і былі асноўным пытаннем спрэчак.

Але тое, што карысна Лукашэнку, не азначае карысці для краіны. Танная нафта цалкам лагічна вядзе да таго, што таннеюць і нафтапрадукты — ці не асноўны наш экспартны тавар. Танныя нафтапрадукты — менш валюты ад экспарту, менш паступленняў у бюджэт.

Пры гэтым сітуацыя зусім не азначае, што ў Сінявокай стане больш танным бензін. Па меркаванні, напрыклад, эканаміста Барыса Жалібы, канцэрн «Белнафтахім», наадварот, заявіць, што «ў час крызісу нашым нафтаперапрацоўчым прадпрыемствам патрэбная падтрымка», і кошт паліва будзе расці, а не зніжацца.

Мы аказаліся ў дзіўнай рэальнасці, калі і дарагая нафта — кепска, і танная — таксама кепска.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.3(12)