Чорнаскуры спецназавец умацаваў футбольны клуб “Баранавічы”

У складзе футбольнага клуба “Баранавічы”, які выступае ў першай лізе чэмпіянату Беларусі, з’явіўся чорнаскуры футбаліст.

Раней Марк Федэрык Ада гуляў за дубль маскоўскага “Лакаматыва”, за магілёўскае “Тарпеда-Кадзіна”. У 2005 годзе яго забралі ў войска, Ада служыў у спецназе. Зараз вырашыў вярнуцца ў футбол. Хоць у суботнім хатнім матчы гол і не забіў, але з яго дапамогай “Баранавічы” перамаглі пінскую “Хвалю” — 1:0.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)