Спорт

Сяргей Кайко, Новы час

Чэмпіянат свету па хакеі: глядзім на Рыгу, а бачым…

Цягам бліжэйшых двух тыдняў у Латвіі не будзе падзеі больш яскравай і значнай, чым 84-ы чэмпіянат свету, які пачынаецца з 21 траўня.

Фота: hockey.by

У элітным дывізіёне — 16 мацнейшых хакейных зборных планеты. Канада, ЗША, Расія, Фінляндыя, Швецыя, Чэхія, Германія, Швейцарыя, Славакія, Данія, Вялікабрытанія, Латвія, Італія, Нарвегія, Казахстан… І Беларусь.

У іх матчах будуць трашчаць барты, чубы, будуць ламацца клюшкі, а, можа, нават і косці. Заўзятары розных краін збіраюцца правесці гэтыя дні, не адыходзячы ад тэлевізараў, каб нічога не прапусціць. Каб не страціць ні адну эмоцыю, не праглядзець ні адзін небяспечны момант ля чужых брам.

Замежных гледачоў зразумець лёгка. У іх унутры абсалютная гармонія, падагрэтая спрадвечнымі заўзятарскімі прадчуваннямі і салодкімі трывогамі. Іх зборная — гэта тое, што яны лёгка атаясамліваюць са свёй радзімай.

Іх хакеісты — гэта хлопцы, у якіх яны ясна бачаць саміх сябе. Перажываць за іх, зычыць ім удачы і поспеху — гэта ў чалавечай прыродзе. На тым спорт стаіць ужо шмат стагоддзяў і будзе стаяць надалей.

З беларускімі заўзятарамі — намі з вамі — сёння нашмат складаней. У нас гармоніі няма, а душа — нібыта на разрыў. Бо такі ён, сучасны айчынны хакей — ці не самы праўладны від спорту ў краіне, глыбока стыгмазаваны апошнімі палітычымі падзеямі. Тымі самымі, што дапамаглі нават самым памяркоўным беларусам канчаткова вызначыцца са сваім стаўленнем да ўладаў.

Цалкам артыкул чытайце тут