У людзей не хапае ўпэўненасці і любові да сябе. Гэта датычна нашай знешнасці, голаса, як мы размаўляем па-беларуску. Напрыклад, камплексаванне людзей лупіць на трасянцы. Але ж немагчыма адразу пачаць размаўляць па-беларуску.
Чахоўскі: «Наша сэксуальнасць – сапраўды крутая і ўнікальная»
Культурны дыпламат — пра рэцэпт сэксуальнасці беларусаў і чаму замежнікі могуць у нас павучыцца.
— Ёсць сэксуальнасць і сэксапільнасць. Апошняе — гэта прывабнасць твайго знешняга вобраза, такая інстыктыўна-фізіялагічная рэакцыя. Сэксуальнасць — вайб чалавека, тое, што ты ад яго адчуваеш, апроч таго як ён ці яна выглядае, — кажа Алесь Чахоўскі Белсату. — Размаўляючы з рознымі людзьмі, хачу атрымаць рэцэпт нашай сэксуальнасці.
Шмат псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў сцвярджаюць, што вельмі вялікая праблема ў людзей — упэўненасць у сабе. Яна будуецца, напрыклад, на разуменнi таго, што ты сэксі.
Алесь Чахоўскі лічыць, што вельмі важна захаваць ядро нашай сэксуальнасці, таму што яна – наша сэксуальнасць – сапраўды крутая і ўнікальная:
— Але калі мы будем упітваць яшчэ нешта ад іншых: ад амерыканцаў адно, ад фінаў другое, то такое толькі ўзмацніць нас. Ад нас яны могуць узяць спалучэнне крэатыўнасцi, прагу пазнаваць свет і падвышаць узровень сваёй эрудыцыі, дабразычлівасць, эмпатыю, у добрым сэнсе сціпласць.
Читайте еще
Избранное