Экономика

Наталля Калеснічэнка, Заўтра тваёй краіны

Чаму сельскагаспадарчы сектар мог бы працаваць у 10 разоў круцей за IT

Але пакуль ён загруз у 19 стагоддзі.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў змяніць падыход да працы калгасаў. «Па-старому працаваць немагчыма – гэта бяда», — канстатаваў кіраўнік дязржавы.

Ці магчыма зрабіць сельскую гаспадарку больш эфектыўнай – аб гэтым старэйшы даследчык CASE Belarus Зміцер Бабіцкі.

– У Беларусі ў свой час спрабавалі адміністрацыйнымі метадамі палепшыць эфектыўнасць сельскагаспадарчага сектару. Нешта атрымалася. Але на такім шляху ёсць абмежаванне, таму што стымулы, якія ствараюцца гэтымі метадамі, больш не працуюць, — адзначае эксперт. — Рэцэпты ажыўлення сельскай гаспадаркі ўжо ўсім вядомыя. Перш-наперш трэба людзям аддаць зямлю. Без прыватнай уласнасці ў сельскай гаспадарцы не будзе капітала. Нехта лічыць, што прыватызацыя не працуе. Я сказаў бы апанентам, што не зусім так. Але каб спрацавала, трэба яшчэ шмат чаго зрабіць у сектары, а некаторыя змены не атрымаюцца, не аддай дзяжава зямлю людзям.

Сектар адчувае недаінвестванне. Нягледзячы на тое, што сельская гаспадарка пастаянна накачваецца грашыма, на адзін гектар укладваецца намнога менш рэсурсаў, чым у некаторых іншых краінах. Даследаванні паказваюць, што больш грошай атрымліваюць больш эфектыўныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Але ж калі пераразмеркаваць фінансаванне цэнтралізавана, то ўсё роўна вынікі будуць губляцца – сіла трэння ў сектары такая, што адбудзецца марнатраўства рэсурсаў.

Пряцяг тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(2)