Частка 1. Магістратура
Можна колькі заўгодна казаць аб незаконнасьці прымусовага разьмеркаваньня выпускнікоў, яго архаічнасьці і, нарэшце, недарэчнасьці. Аднак выпускнікам-бясплатнікам рана ці позна прыйдзецца мець справу з камісіяй па разьмеркаваньні. А яна законы ведае добра!
Дык ведай жа й ты іх, каб не ўкляпацца ў лужыну і абараніць свае правы годна. Глядзіце першую нашага частку ТОПу найбольш зручных мэтадаў сыходу ад прымусовага разьмеркаваньня.

1. Паступіць у магістратуру ў Беларусі
Адзін з самых надзейных мэтадаў сысьці ад разьмеркаваньня ў гэтым сэзоне — паступіць на навучаньне на вышэйшую ступень навучаньня: дзённую магістратуру альбо асьпірантуру. Прычым зрабіць гэта можна ў год сканчэньня ўнівэрсытэту — то бок ужо ў час разьмеркаваньня. І як толькі ты атрымаеш дакумэнты аб залічэньні ў ВНУ, твой працадаўца абавязаны цябе звольніць.
Адзіны нюанс — магістратура мусіць быць платнай, інакш прыйдзецца адпрацоўваць ужо за навучаньне ў ёй. Вельмі важна давучыцца да канца магістратуры.
Пряцяг тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное