Политика
Альгерд Невяроўскі, ”Радыё Свабода”

“Чарнобыльскі шлях”: ад плошчы Якуба Коласа да Нацыянальнай бібліятэкі

Такі маршрут вызначыў створаны 29 сакавіка арганізацыйны камітэт для правядзеньня "Чарнобыльскага шляху". У аргкамітэт увайшлі прадстаўнікі ўсіх апазыцыйных партыяў і некаторых грамадзкіх арганізацыяў Беларусі.

Першае паседжаньне арганізацыйнага камітэту вёў намесьнік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч. Ён прапанаваў сабрацца 26 красавіка на плошчы Якуба Коласа і прайсьці праспэктам да Нацыянальнай бібліятэкі, дзе мае адбыцца мітынг. Падставай для такога рашэньня стаў дазвол уладаў правесьці каля бібліятэкі 25 сакавіка канцэрт. Маўляў, калі можна праўладным арганізацыям, то чаму нельга апазыцыйным?

Віктар Івашкевіч патлумачыў асноўныя мэты сёлетняга “Чарнобыльскага шляху”:

“Надыход энэргетычнага крызісу. Капіталы можа даць толькі Эўропа. Але для гэтага трэба вызваліць палітвязьняў. Для гэтага трэба пачаць дыялёг улады з апазыцыяй. Усе людзі, зацікаўленыя ў вырашэньні чарнобыльскага пытаньня, павінны зразумець, што шлях да вырашэньня гэтых пытаньняў — дэмакратызацыя Беларусі, дзякуючы якой мы можам атрымаць эўрапейскую дапамогу і вырашаць сацыяльныя праблемы тых жа чарнобыльцаў”.

Старшынём аргкамітэту па правядзеньні “Чарнобыльскага шляху” абраны член-карэспандэнт Акадэміі навук Іван Нікітчанка. Заяўку на правядзеньне шэсьця й мітынгу арганізатары пададуць у Менгарвыканкам у аўторак.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)