Скандалы
Фота Аляксея Мінчонка

Чарговае затрыманне журналістаў ў Мінску

Гэта адбылося побач са станцыяй метро Першамайская. Затрыманыя незалежныя рэпарцёры Аляксандр Баразенка і Марыя Арцыбашава.

Журналістаў пры выкананні працоўных абавязкаў затрымалі супрацоўнікі Ленінскага РУУС, паведамляе baj.by.

Як напiсаў на сваёй старонцы ў Facebook Аляксандр Баразенка: «Вязуць у Ленiнскi… Чакаем Ластоўскага». (Аляксандр Ластоўскі - прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама, - С.)

Праз некалькi гадзiн затрыманых адпусцiлi.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)