Чаргінец: «Я гадоў 10 ужо не атрымліваю пенсію»
Старшыня праўладнага саюза пісьменнікаў распавёў у інтэрв'ю Нашай Ніве пра сваю пенсію і заробак.
— Калі не сакрэт, якая ў вас пенсія?
— Давайце не будзем, — адказаў Мікалай Чаргінец. — Яна немаленькая, канечне… Але паверце, я гадоў 10 ужо не атрымліваю яе, з часоў, як увялі банкаўскія карткі. Ёсць каму атрымліваць — жонцы! (Смяецца.) Але клянуся, мне і так хапае, грошы кішэнныя маю. А картка ў яе.
— А ваш заробак як у старшыні Саюза пісьменнікаў?
— Невялікі адносна, каля 900 рублёў. Гэта нядаўна стала, раней было і 300, і 400.
Сваім болем Чаргінец назваў малыя пенсіі пісьменнікаў.
— Ёсць пісьменнік з Пінска — лаўрэат медаля Скарыны, — а атрымлівае 220 рублёў пенсіі… Я лічу, што пісьменнік мусіць атрымліваць большую пенсію, калі яго вывучаюць у школе, калі ён мае ўзнагароды.
Ёсць пісьменнік, які працуе дворнікам у школе. Дзеці даведаліся, што ён кнігі піша, і кажуць яму: «Ну што ты, Дастаеўскі?»
Нашы пісьменнікі атрымліваюць пенсію такую ж, як і бамжы, якія нідзе не працавалі. Пра пісьменнікаў трэба клапаціцца, я настойліва працую ў гэтым напрамку, але не сустракаю падтрымкі з боку чыноўнікаў, — дадаў Мікалай Чаргінец.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное