Чарга па польскія візы ў Брэсце склала некалькі соцень чалавек (фота)

Наплыў наведнікаў тлумачыцца перапынкам на Велікодныя святы.

Даўжэзная чарга ўтварылася каля польскага Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце 25 красавіка. Звычайна яна стаяла ад консульства ў бок вуліцы Пушкінскай. Але, каб наведнікі консульства не выйшлі на гэтую людную вуліцу, чаргу завярнулі ў другі бок — за рог вуліц Куйбышава і Маякоўскага. З 14 гадзін па візы стаялі некалькі соцень чалавек.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)