Общество
Настасся Беленькая, Заўтра тваёй краіны

Чаму запатрабаванасць у мове расце, а колькасць школ скарачаецца?

У чым прычына такога парадоксу, адказваюць грамадскі актывіст, эканаміст і выкладчыца.

У гэтым навучальным годзе толькі 13,3% ад агульнай колькасці школьнікаў навучаліся па-беларуску, сведчаць свежыя дадзеныя Белстата. Гэта найніжэйшая лічба за ўсе гады. Нават пры канцы савецкага часу, у 1988 годзе, доля беларускамоўных школьнікаў складала 22%.

Пры гэтым цікавасць да беларускай мовы і нацыянальнай культуры відавочна расце. Пра што сведчыць папулярнасць моўных курсаў, імпрэз і пашырэнне ўжытку мовы ў розных сферах грамадскай дзейнасці.  

«Беларускай мовы ў нашым побыце не хапае. Дрэнна гэта ці добра? Не ведаю. Не лічу гэта катастрофай», — заявіў днямі кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

А як лічаць эксперты?

— Сапраўды, апошнім часам цікавасць да беларускай мовы ў грамадстве павялічваецца, — адзначае грамадскі актывіст Ігар Случак. — Яна часцей выкарыстоўваецца і ў тым жа гандлі, і ў спорце, і падчас розных культурных мерапрыемстваў. Маладыя людзі пачынаюць паміж сабой больш камунікаваць на беларускай мове, бо гэта ім цікава.

А тое, што колькасць беларускамоўных навучэнцаў скарачаецца, дык прычыны таму — у моўнай палітыцы дзяржавы, мяркуе Ігар Случак.

Працяг чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)