Общество
Анастасія Зелянкова

Чаму ў Тураве крыжы растуць?

Сёння ў аб’ектыве праекта «Ілюстраваная гісторыя» — цудатворны Тураўскі крыж, які расце з-пад зямлі.

Да Тураўскага крыжа паломнікі нясуць грошы і прадукты, просячы здароўя. Фота з сайта //vandrouka.by/

“Расце крыж. А што тут такога?” — паціскаюць плячыма мясцовыя жыхары, нібы размова ідзе пра нейкія грыбы. Яшчэ 15 гадоў таму ў гэтым месцы старажытных Барыса-Глебскіх могілкаў нічога не было – можа, хіба, нейкі каменьчык вытыркаўся з-пад зямлі. Калі ж на паверхні паказалася перакрыжаванне, паўсюдна папаўзлі чуткі, што ў Тураве адбываецца нешта загадкавае. Сёння памеры крыжа больш за 30 см і ён працягвае расці, дабаўляючы па 2 см штогод. А яго ўласцівасць заставацца цёплым нават зімой, растопліваючы навакольны снег, не дае паломнікам падставы нават сумнявацца ў цудадзейных якасцях каменнай святыні.

Пра тое, адкуль ў Тураве гэты крыж, ходзяць розныя легенды. Некаторыя лічаць, што такім чынам даў пра сябе вестку “златавуст усёй Русі” Кірыла Тураўскі, месца пахавання якога дакладна невядомая. Яшчэ пры жыцці ён прадракаў, што ягоныя рэшткі знікнуць, але ў суровы час цудоўным чынам знойдуцца.

Іншыя ж кажуць, што адразу пасля хрышчэння Русі гэтыя крыжы трапілі ў Тураў па рэках з Кіева. Калі ж людзі выцягнулі іх на бераг, “вада зрабілася кроўю”. Усяго такіх крыжоў прыплыло 12 – па колькасці апосталаў. Да 30-х гадоў 20 стагоддзя яны спакойна стаялі на беразе ракі, на адкрытым месцы, пакуль савецкая ўлада не загадала знішчыць святыні. Частка крыжоў была закапаная (у тым ліку і той, што прабіваецца з-пад зямлі), частка кінутая ў раку. Праз сем гадоў пачаліся першыя чуды: два каменныя крыжы ўсплылі на паверхню. Іх тут жа вылавілі і занеслі ў мясцовую царкву Усіх Святых, дзе яны знаходзяцца і зараз.

Фота з сайта //vandrouka.by/

А нядаўна, непадалёк ад крыжа, што расце на могілках, знайшлі іншы. І ён таксама расце з зямлі.

Фота з сайта //vandrouka.by/

Таксама ў праекце

Як беларус у заклад замак рэстаўраваў

Адкуль у Радзівілаўскім летапісу голы мужык?

Як куры дапамаглі пабудаваць самы прыгожы храм Беларусі