Политика

Сяргей Нікалюк, Новы час

Чаму так і не адбылася інтэграцыя інтэграцый

Марыць не шкодна, у тым ліку і разважаць пра магчымасць працаваць паводле аднолькавых правілаў на рынку ад Атлантыкі да Ціхага акіяну.

Як добра, што памыйка (інтэрнэт) не пакутуе на амнезію. Набіраю ў пошукавіку «інтэграцыя інтэграцый» — і адразу ж знаходжу артыкул адзінага палітыка (АП) «Аб лёсах нашай інтэграцыі», апублікаваны ў газеце «Известия» 17 кастрычніка 2011 года.

Добрыя былі часы! У той год кожнаму ахвочаму зазірнуць за гарызонт зусім не было патрэбы караскацца на вяршыню гіганцкай секвоі. Можна было абысціся хвояй ці хаця б бярозкай. Не патрэбны быў і марскі бінокль — хапіла б і тэатральнага, каб, разгойдваючыся на галінцы, па складах і з выразам прачытаць, напрыклад, наступны фрагмент артыкула АП: «Грандыёзны, але цалкам рэалістычны праект стварэння Еўразійскага саюза тоіць вялізныя выгады для ўсяго кантынента. Магчымасць працы паводле аднолькавых правілаў на рынку ад Атлантыкі да Ціхага акіяна ўмацуе экспартны патэнцыял нашых прадпрыемстваў і прывабнасць нашых эканомік для замежнага бізнесу».

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(11)