Политика
Зміцер Лукашук, Еўрарадыё

Чаму першы працоўны дзень беларускіх дэпутатаў цягнуўся толькі… 3 гадзіны?

11 кастрычніка, роўна праз месяц пасля выбараў, беларускія парламентарыі збіраюцца на сваё першае пасяджэнне. Пачынаецца яно аб 11-й гадзіне, а ўжо а 14-й дэпутаты разыходзяцца з Авальнай залы. А папрацаваць?

Першае пасяджэнне дэпутатаў новага парламенту, фота Змітра Лукашука

За тыя тры гадзіны працы дэпутаты без дэбатаў абіраюць старшынёй парламента Уладзіміра Андрэйчанку (трэці раз запар), узгадняюць колькасць пастаянных камісій, выказваюць свае пажаданні наконт уваходжання ў тую ці іншую камісію і выходзяць на 20-хвілінны перапынак.

Спачатку планавалася, што ў гэты ж дзень будзе абраны намеснік старшыні парламента і старшыні камісій, але да гэтага справа так і не даходзіць — пераносяць прыняцце рашэння на 13 кастрычніка.

Папрок, што дэпутаты з першых дзён не працуюць, як усе, 8 гадзін у суткі, выклікае ў «двойчы дэпутата» Валерыя Барадзені абурэнне.

— У дэпутатаў ненармаваны працоўны дзень. Хай тыя балбатуны, што сядзяць у сацсетках, ці “канапныя эксперты”, якія вельмі любяць лічыць чужы час альбо чужыя высілкі, прыйдуць да мяне на прыём у 8 вечара, у мяне першы і другі панядзелак кожнага месяца прыём грамадзян з 17 да 20 гадзін, і раскажуць мне, як па законе зрабіць так, каб усё было справядліва і каб па законе ўсе працавалі як мае быць. А я скажу, што дэпутаты працуюць сумленна, лайдакоў няма, і працуюць яны значна больш, чым 40 гадзін на тыдзень! І гэта праца, на якую накладаецца абмежаванне па законе “Аб дзяржслужбе”, дзе ты не можаш зарабляць шалёныя грошы. Таму не трэба зайздросціць! Хто хоча — можа паспрабаваць выйграць выбары, прыйсці і нічога не рабіць у парламенце.

Працяг чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)