Комментарии
Аляксей Харкевіч, «Новы час»

Чаму пенсійны ўзрост павышаць нельга

Ёсць, як мінімум, тры прычыны, якія дазваляюць заяўляць пра тое, што павышэнне пенсійнага ўзросту з'яўляецца неабгрунтаваным рашэннем. Яно зусім будзе не на карысць нашай эканоміцы. І вось чаму.

Прычына першая: дэмаграфічная

Цалкам абапіраючыся на дадзеныя Белстата, прывяду ўсяго некалькі цікавых статыстычных фактаў.

У 1955 годзе ў БССР нарадзілася 194 345 чалавек. У канцы 2014 года ў Беларусі ў 59-гадовым узросце знаходзіліся 129 916 чалавек. Калі не ўлічваць міграцыі, то атрымліваецца, што 33,2% насельніцтва не дажыло да 60-годдзя.

У 1950 годзе ў БССР нарадзілася 197 164 чалавек, у канцы 2014 года ў Беларусі ў 64-гадовым узросце было толькі 109 510 чалавек. Гэта значыць на пачатак 2015 года не дажыло да 65-годдзя 44,5% насельніцтва.

Такім чынам, павелічэнне пенсійнага ўзросту на 5 гадоў азначае, што 11,3% насельніцтва пазбавяцца магчымасці дажыць да пенсійнага ўзросту.

Пра дзве другія прычыны чытайце тут