Экономика

Чаму падае рубель? Прычыны і прагноз

У камэнтары Радыё Свабода эканаміст Зьміцер Крук выказаў меркаваньне, што падзеньне беларускага рубля перадусім зьвязанае з падзеньнем расейскага — а той слабне праз падзеньне цэнаў на нафту на траціну за апошнія тры месяцы.

— Тое, што мы назіраем цяпер, гэта паступовае выраўніваньне траекторыі да расейскага рубля, — кажа эканаміст Зьміцер Крук. — Расейскі рубель даволі значна абясцэніўся ў сьнежні, а мы толькі цяпер да яго падцягваемся, бо наш Нацыянальны банк імкнецца такія ваганьні неяк зглажваць.

Расейска-беларуская спрэчка вакол кампэнсацыі за «падатковы манэўр» можа стаць яшчэ адным фактарам, які паўплывае на курс беларускага рубля.

Але, мяркуе Крук, гэта адбудзецца ўжо пасьля таго, як будзе вядомае канчатковае рашэньне па спрэчцы, а тое будзе не раней за люты. Уплыў цэнаў на нафту ж адчуваецца ўжо цяпер — і па ўсім сьвеце.

— Калі прынамсі тая цана, што ёсьць сёньня на нафту, а гэта каля 55 даляраў за барэль, стабілізуецца, то мо беларускі рубель нават узмацніцца, — разважае Крук. — Але на дадзены момант у сілу ўнутраных прычынаў мы даволі блізкія да раўнавагі ў курсе, уплыў аказваюць пераважна зьнешнія прычыны.

Романчук: «В 2019 году будет рецессия и падение ВВП. И это если власть проявит здравый смысл»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)