Чаму не будзе параду? Версія Карбалевіча

Палітолаг лічыць, што прычына ў «змоўшчыках», якія падчас сваіх онлайн-перамоваў ускосна, мімаходзь узгадвалі тэму перавароту на парадзе.

— Упершыню з 1999 году ў Беларусі не будзе параду. Ні на Дзень Перамогі, ні на Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня, — піша Валер Карбалевіч. — Мінулым годам насуперак усяму сьвету, які бараніўся ад ковіду, парад дэманстратыўна правялі. А цяпер не. Чаму?

Мая вэрсія палягае ў тым, што «змоўшчыкі» (Аляксандр Фядута, Юрась Зянковіч, Рыгор Костусеў) падчас сваіх онлайн-перамоваў ускосна, мімаходзь узгадвалі гэтую тэму.

У прыватнасьці, Фядута казаў пра лёс прэзыдэнта Эгіпту Анвара Садата, якого забілі падчас параду ў 1981 годзе. А ў паведамленьні расейскай ФСБ, якая актыўна садзейнічала выкрыцьцю «змовы», гаворылася, што пераварот зьбіраліся зладзіць ў Менску 9 мая падчас параду Перамогі.

А Лукашэнка — вялізны перастрахоўшчык. Нікому нельга давяраць. А раптам камусьці прыйдзе ў галаву рэалізаваць падобны сцэнар?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(80)