Экономика

Сяргей Салаўёў, Новы час

Чаму навіна пра адмену Чэмпіянату свету па хакеі 2020 не можа не радаваць

Так, ёсць у нас і збольшага суцяшальныя навіны.

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2020 года ў Швейцарыі адменены. Адпаведнае рашэнне апублікавала прэс-служба Міжнароднай федэрацыі хакея на лёдзе (IIHF). Як адзначаецца ў дакуменце, рашэнне было прынятае пасля абмеркавання з усімі зацікаўленымі бакамі ў сувязі з пандэміяй каронавіруса.

Чаму навіна ўсцешвае? Таму што раней разглядалася магчымасць перанесці ЧС–2020 у іншую краіну, а мы ведаем, як да зімовых відаў спорту ставіцца наш правадыр.

Яшчэ не паспела забыцца сітуацыя з прыездам да нас чэмпіянату па біятлоне — у поўную адсутнасць снегу. А федэрацыя хакею ўсур’ёз абмяркоўвала пытанне аб пераносе турніру ў Беларусь. Але адмовілася ад гэтай ідэі. Гэта ж колькі грошай мы зэканомілі!

Па прагнозах адмыслоўцаў, пандэмія каронавіруса можа працягнуцца год альбо два. Пандэмія — гэта, канешне, кепска. Але пад пытаннем пакуль што застаецца і наступны ЧС па хакеі, які павінен прайсці ў Беларусі і Латвіі ў наступным годзе. Тут ужо не ведаеш, што і думаць: ці маліцца пра спыненне каронавіруса, ці пра тое, каб ён патрываў яшчэ крышачку.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(11)