То ці варта сваімі ж рукамі падвышаць каэфіцыент карыснага дзеяння чорных справаў служкаў рэжыму? Ці трэба дапамагаць тым, хто наяўнасць грамадзянскай пазіцыі ўзвёў у ранг дзяржаўнага злачынства? Тым, хто інфармацыйна суправаджае здзекі з людзей, што маюць іншую думку?
Чаму нас усіх вучыць сумная гісторыя музыкаў Nizkiz
Адкідваем эмоцыі ў бок і робім простыя і адначасова важныя высновы.
Навіна пра затрыманне музыкаў з Nizkiz агаломшыла. Многія з нас не стрымліваюць эмоцыяй. І гэта можна зразумець, бо яшчэ зусім свежая памяць пра сталінскія прысуды музыкам рагачоўскага Tor Band.
І ўсё ж, як бы нi было горка, мусім адкінуць эмоцыі ў бок і зрабіць важныя высновы з гэтай гісторыі. І з сённяшняй сітуацыі агулам.
Мяркуючы па тым, якія спрэчкі зараз віруюць у сацсетках паміж беларусамі, якія апынуліся па розныя бакі мяжы, укід прапаганды пра «вяртанне ў Беларусь» удзельнікаў Nizkiz дасягнуў сваёй мэты.
Відавочна, не трэба тлумачыць, хто выйграе ад сваркі паміж тымі, хто з’ехаў і хто застаўся. Зрэшты, у перспектыве ад гэтага раздраю прайграюць усе. І пра гэта варта памятаць усім нам.
Мусім навучыцца паважаць чужы выбар, якім бы спрэчным ён нам нi падаваўся. Як права на рашэнне з’ехаць без агляднай перспектывы вярнуцца, так і прынцыповае жаданне застацца на радзіме з куды больш прадказальнымі наступствамі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное