Экономика

Павел Кірылаў, Новы час

Чаму над Беларуссю дарагое неба

Адпачынак для многіх беларусаў стаў бы больш танным і зручным, каб з Нацыянальнага аэрапорту «Мінск» ці з якога-небудзь рэгіянальнага можна было б лятаць лаўкостамі.

Аднак чыноўнікі з айчыннай авіяперавозчыцкай галіны кажуць, што нізкабюджэтныя авіякампаніі не надта імкнуцца ў Беларусь. А тыя, у сваю чаргу, заяўляюць: іх папросту не пускаюць.

Лаўкосты ў Беларусі лятаюць, але транзітам або выконваючы зрэдчас чартарныя рэйсы. Напрыклад, летась на таварыскі матч са зборнай Беларусі авіякампанія «Wizz Air», штаб-кватэра якой базуецца ў Будапешце, прывозіла ў Брэст венгерскіх футбалістаў і тамтэйшага прэм’ер-міністра Віктара Орбана.

А вось прагнозы на арганізацыю сталых лаўкоставых рэйсаў да нашых аэрапортаў і з іх па Еўропе — несуцяшальныя. Выглядае, што ў бліжэйшыя гады беларусам давядзецца па-ранейшаму шукаць танныя авіяпералёты з Кіева, Варшавы, а перадусім з зусім блізкай Вільні, чый аэрапорт многія жартоўна здаўна называюць «Мінск–3».

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(12)