Политика

Чаму на беларускіх сайтах з’явіліся чорныя банеры

“Салідарнасць” далучылася да абвешчанай Беларускай асацыяцыяй журналістаў акцыі “Гадзіна маўчання”. На знак пратэсту супраць прыняцця закону «Аб сродках масавай інфармацыі», які абмяжоўвае свабоду слова ў беларускай Інтэрнет-прасторы, наш сайт у ліку шэрагу іншых не абнаўляўся 25 чэрвеня ад 12.00 да 13.00.

“У сувязі з прыняццем Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у другім чытанні ганебнага, у якім, між іншым, робяцца спробы абмежаваць свабоду слова ў беларускай Інтэрнет-прасторы, ГА «БАЖ» заклікае ўсіх сваіх сябраў, журналістаў, блогераў, што працуюць у Байнеце, далучыцца да аднадзённай акцыі «Гадзіна маўчання» – гаворыцца на сайце арганізацыі -- Мы прапануем усім, хто неабыякавы да праблемы доступу да інфармацыі і яе распаўсюду, 25 чэрвеня размясціць на сваіх інтэрнет-рэсурсах чорныя банеры — як сімвал пахаванай у Авальнай зале свабоды слова. А таксама не аднаўляць свае сайты, не рабіць запісаў у блогах на працягу адной гадзіны -- з 12.00 да 13.00 25 чэрвеня.

Такім чынам мы выказваем пратэст супраць экстранага прыняцця закона «Аб СМІ» без правядзення грамадскіх слуханняў і міжнароднай экспертызы.

Такім чынам мы адказваем прадстаўнікам улады на выказае імі меркаванне, што прыняты закон тычыцца толькі журналістаў і нікога больш.

Такім чынам мы даем усвядоміць карыстальнікам Байнету, што пагроза закрыцця шматлікіх навінавых рэсурсаў, крыніц незалежнай інфармацыі ў Сеціве зараз як ніколі рэальная”.

Чым дрэнны новы закон «Аб сродках масавай інфармацыі»

Закон, у прыватнасці:

— прадугледжвае рэгістрацыю інтэрнет-выданняў і кантроль за Інтэрнетам з боку Міністэрства інфармацыі і пракуратуры;

— патрабуе перерэгістрацыі ўсіх медыяў пасля ўступлення закона ў сілу;

— значна пашырае магчымасці закрыцця ўладамі СМІ;

— ускладняе дзейнасць і павялічвае ціск на незалежных журналістаў і карэспандэнтаў замежных медыяў.

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)