Скандалы

Дзіяна Серадзюк, Новы час

Чаму людзі ў 1930-я не заўважалі ні расстрэлаў, ні арыштантаў на вуліцах?

Экскурсія з пісьменніцай Ганнай Севярынец па адрасах расстраляных літаратараў.

Беларускую літаратуру 1920-30-х гадоў стваралі хлопцы, чые таленты ўжо тады па сваёй моцы абяцалі зрабіць рэвалюцыю ў літаратурным працэсе. Але маладыя пісьменнікі, якія так прагнулі жыць і ствараць новую, беларускую Беларусь, трапілі пад рэпрэсіўны станок.

Разам з літаратуразнаўцай, настаўніцай і пісьменніцай Ганнай Севярынец падчас «Фэсту экскурсаводаў» карэспандэнтка «Новага часу» прайшлася сцежкамі яе рамана «Гасцініца «Бельгія»» і дакрануліся да лёсаў яго герояў — беларускіх літаратараў-маладнякоўцаў.

Ідучы па Фабрыцыуса, Ганна Севярынец распавядае, што ў гэтым раёне паўставала досыць шмат прадпрыемстваў: апроч фармхімзавода былі тут і шкляны завод, і малочны, з’яўленне якіх месцічы дужа віталі, бо гэта была пазнака новага жыцця.

— Чаму людзі ў той час не заўважалі ні расстрэлаў, ні арыштантаў на вуліцах? Таму што адначасова ўся прастора вакол іх імкліва мянялася да лепшага. Паўставалі заводы і фабрыкі, знаходзілася праца. Калі абвясцілі НЭП, людзі пачалі багацець. Сапраўды, было адчуванне, што яшчэ крышачку — і мы пачнем жыць па-новаму.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(16)