Наталля Калеснічэнка, Завтра твоей страны

Чаму людзі гатовыя плаціць, каб навучацца па-беларуску?

І ці многа тых, хто гатовы адстойваць правы беларускамоўных?

— У нашых дзяцей няма роўных магчымасцяў з рускамоўнымі. У першую чаргу, адчуваецца абсалютная несправядлівасць у дашкольнай адукацыі, — лічыць архітэктар, дызайнер і маці двух дзяцей Аляксандра Баярына.

Калі сям’я чакала старэйшую дачку, бацькі як раз наведвалі курсы «Мова нанова». Яны адчулі, што прыйшоў час пачаць у стасунках дома перайсці на беларускую. Так і зрабілі.

— Я хачу, каб мае дзеці размаўлялі на роднай мове – беларускай. Мы жывем у Беларусі, павінны ведаць яе гісторыю, шанаваць яе, мець свае каштоўнасці, размаўляць, чытаць кнігі і глядзець кіно па-беларуску. Гэта ніякім чынам не адмаўляе ведання іншых моваў. Але гэта базіс гарманічнага развіцця, — тлумачыць Аляксандра Баярына.

І ўсё ішло па плану, пакуль не прыйшоў час адпраўляць дачку ў дзіцячы садок.

— У нашым раёне (Ленінскім) няма беларускамоўных яслей і ніводнага садка хаця б з адной групай, дзе сапраўды размаўляюць па-беларуску, — кажа Аляксандра.

Ёсць толькі групы «з беларускай мовай навучання». Але набіраюць у іх рускамоўных дзяцей па агульнай чарзе.

Працяг тут

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.1 (оценок:9)