Чаму Лукашэнка не змог запусціць заводы
Тэмпы росту ВУП у Беларусі сёння вышэй, чым у многіх прамыслова развітых краінах, аднак яны развіваюцца, а мы — не. Не ў каня атрымаўся корм. Нагадаю, у гэтым годзе, згодна з планамі ўрада, эканоміка павінна вырасці на 3,5%. Наколькі ж пры гэтым павялічыцца дзяржаўны доўг?
Тэлефаную студэнцкаму прыяцелю, які ўсё сваё свядомае жыццё прапрацаваў на Мінскім заводзе шматслойных друкаваных платаў (МЗШДП). Быў такі флагман саюзнага маштабу, што меў найноўшае французскае абсталяванне. Пра былыя поспехі МЗШДП нагадвае 9-павярховы адміністрацыйны корпус на вуліцы Прытыцкага ў Мінску.
Вытворчасць друкаваных платаў, паводле інфармацыі маёй інсайдарскай крыніцы, была спыненая ў лістападзе 2015 года. Маральна і фізічна састарэлае абсталяванне разабралі. Кампаненты, якія змяшчаюць золата, былі здадзеныя на перапрацоўку. Дакументацыя — знішчаная.
А што было рабіць, калі патрэба ў такіх вырабах у Беларусі істотна знізілася, а тую, што засталася, прасцей задавальняць за кошт кітайскага імпарту?
Працяг артыкула чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное