Выборы-2020

Таццяна Процька, Новы час

Чаму ідэя байкоту альбо няўдзелу ў выбарах не спрацуе?

Аналізуюцца шанцы кандыдатаў, іх палітычныя (і не толькі) погляды, матэрыяльнае становішча. Аднак па-за межамі грамадскай увагі часта застаюцца самі выбаршчыкі.

Таму мне падалося карысным нагадаць, як фарміраваліся адносіны да выбараў у БССР-СССР, які гістарычны здабытак нясуць на сабе і маюць нават сёння беларускія выбаршчыкі.

Я хачу засяродзіцца на так званых «лішэнцах» (ад рускага слова «лишить») — людзях, якіх пазбаўлялі спачатку выбарчага права, а потым дадавалі да гэтага пазбаўлення і шэраг сацыяльных і палітычных абмежаванняў. «Лішэнства» мела наступствы, якія і да сёння ўскосна ўплываюць на выбарчы працэс.

Ідэя «лішэнства» ўзнікла ў асяроддзі савецкага кіраўніцтва неўзабаве пасля кастрычніцкага перавароту 1917 года, а ў ліпені 1918 года пазбаўленне права голасу за прыналежнасць да варожага класа або да варожай сацыяльнай групы было замацаванае ў асобным артыкуле першай Канстытуцыі РСФСР, якая дзейнічала і ў БССР.

Пазбаўленне права ўдзелу ў выбарах аўтаматычна цягнула за сабой шэраг іншых абмежаванняў у сацыяльным і грамадскім становішчы чалавека. Сістэма гэтых абмежаванняў развівалася на працягу доўгага перыяду часу і канчаткова аформілася да пачатку 1930-х гадоў.

Людзі, пазбаўленыя выбарчых правоў, ператвараліся ў ізгояў, у грамадзян «другога гатунку». Нярэдка пазбаўленне выбарчых правоў было падставай для далейшых рэпрэсіўных дзеянняў супраць чалавека.

Цалкам артыкул чытйце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.4(17)