Общество
Таццяна Бублікава, «Тут і цяпер»

Чаму беларускія маляванкі пакуль выглядаюць «дыназаўрамі»

Маляванку беларускую набыла ў мінскім шапіку на аўтобусным прыпынку — і абамлела. Гэта амаль як сустрэць дыназаўра: беларускамоўнае з нацыянальным ухілам выданне ў дзяржраспаўсюдзе.

Пэўныя спадзяванні, што зараз усё зменіцца, ахапілі адразу. Дзеткі загамоняць па-беларуску, чырвона-зялёныя сцягі мінуць, і наступіць радасная беларусізацыя. Аднак выключная для Беларусі “Маляванка беларуская”, на нашу думку, пакуль не знайшла свайго чытача.

Адкрываем першую старонку — “Чароўны ўзор”.

Расповед пачынаецца так: “Ці ведаеш ты, як выглядае сцяг тваёй краіны?” Правакатыўны крок.

Чытаем далей: “А ці даводзілася табе бачыць вышываны ручнік?.. Белы колер беларускага арнамента сімвалізуе Бога, душу і вечнасць, а чырвоны — жыццё”.

Вось як…

Праект “Маляванка беларуская” запусціла рэдакцыя часопіса “Женский журнал”. Маляванкі плануецца выдаваць штомесяц. У жніўні выйшаў другі нумар — для гарэзаў-хлопчыкаў і ціхунь-дзяўчынак. У рэдакцыі расказалі, што гэта чысцюткая прапаганда беларускай мовы, выкананая з вялікай любоўю да чытача:

— Маляванка сталася рэалізацыяй прыдуманага намі лозунга “Чытайце беларускае”. У межах другога нашага часопіса мы ўжо даўно рэкламуем усё тое добрае, што адбываецца ў свеце беларускай літаратуры, мовы і культуры ўвогуле. “Маляванка беларуская” — гэта першы ўжо больш важкі крок у гэтым напрамку, — расказвае Святлана Дзянісава, намеснік рэдактара праекта “Маляванка беларуская”.

Паводле задумы, у кожны выпуск абавязкова мусяць увайсці легенда, казка, гістарычны аб’ект і культурныя асаблівасці. У першым нумары аўтары імкнуліся прадставіць краіну: змясцілі карту Беларусі, якая адначасова нагадвае і яе сімвал, зубра, чароўны беларускі арнамент, легенду пра папараць-кветку, расповед пра літару Ў “з усмешкай, як у сонейка”, падарожжа на вуліцу незвычайных ліхтароў у Брэсце.

Працяг артыкулу чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)