Политика

Генадзь Кеснер, Новы Час

Чаму Беларусь — не Казахстан

Паводзіны аўтарытарных кіраўнікоў у краінах на постсавецкай прасторы часта могуць быць непрадказальнымі нават для іх «калегаў па цэху». «Перадача ўлады» у Казахстане стала не вельмі прыемным сюрпрызам для візаві цэнтральнаазіяцкага палітычнага мастадонта ў некаторых дзяржавах былой савецкай імперыі.

Як адзначае палітолаг Валерый Карбалевіч, створаныя Аляксандрам Лукашэнка і Нурсултанам Назарбаевым сістэмы маюць адрозненні ў гістарычных традыцыях, паколькі ў Беларусі кіраўнік дзяржавы з’яўляецца толькі прэзідэнтам, а вось Назарбаеў у Казахстане мае тытул «елбасы» — бацька нацыі, нацыянальны лідар. Гэта дае яму дадатковае апірышча легітымнасці.

«Тэарэтычна, прэзідэнту можна абвясціць імпічмент, але як можна абвясціць імпічмент «бацьку нацыі» і «нацыянальнаму лідару»? Гэта абсалютна нелагічна. Таму ўлада ў Казахстане была больш сакральная, нашмат больш легітымаваная ў плане фармавання культу. У гэтым сэнсе такога культу Лукашэнкі мы не бачым, помнікі яму пакуль што не будуюць, гарады і вуліцы ў ягоны гонар не пераназываюць. Толькі вісяць партрэты ў кабінетах і ў дзяржаўных установах», — адзначае суразмоўца.

У той жа час, кажа Валерый Карбалевіч, ёсць і пэўныя падабенствы.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(3)