Чаму афіцыйная версія «справы БЕЛТА» выклікае сумнеў

Пратаіерэй Сяргей Горбік піша ў «Новым Часе»: «Вось ужо больш 15 гадоў я з’яўляюся адміністратарам ды карыстальнікам сістэм платнага доступу на сайтах розных навуковых рэсурсах, дзе традыцыйна выкарыстоўваецца сістэма доступу, аналагічная сістэме БелТА. Паспрабую выкласці сваё бачанне наконт гэтай справы».

Сярод іншага аўтар разглядае тэзіс пра тое, што журналісты гадамі ўжывалі чужыя дадзеныя для доступу, і на гэта скардзіліся законныя карыстальнікі.

Горбік каментуе: «Мала верагодна, але ўявім, што гэтыя журналісты нейкім чынам завалодалі чужымі лагінамі ды паролямі ды пачалі іх несанкцыянаванае выкарыстання. Як гэта можа пабачыць карыстальнік і адміністратар?

Карыстальнік уводзіць свой лагін ды пароль, але доступу да інфармацыі не атрымлівае. Гэта значыцца, калі няма сістэмнага збою, што нехта ўжо знаходзіцца ў сістэме пад яго дадзенымі.

Адразу ў лісце доступу ў адміністратара з’яўляецца чырвонае паведамлення, што нехта спрабаваў зноў зайсці ў сістэму, калі там ужо знаходзіцца. У такім паведамленні адзначаецца ІР-адрас і час.

Звычайна, адміністрацыя дасылае адпаведны ліст на пошту законнага карыстальніка прыкладна такога зместу: «Нехта спрабаваў увайсці ў сістэму пад вашым імем, калі вы ў ёй знаходзіліся. Дата, час, ІР. Калі гэта былі вы, не рабіце нічога, калі не — зайдзіце па спасылцы ды змяніце пароль або звяжыцеся з намі».

Кожны нармальны карыстальнік адрэагуе, вынікам чаго будзе змена пароля. Усё — доступу няма.

Бывае законны карыстальнік тэлефануе ў кампанію ды скардзіцца на адсутнасць доступу. Адміністратара адразу глядзіць на ягоную рэгістрацыю ды, калі бачыць, што «ён ужо там», а доступу няма, сам змяняе пароль ды надае яго законнаму карыстальніку…. Пытанне вырашана».

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)