Общество
Ірына Сініца, «Тут і цяпер»

Чаму «адзіночкам» не справіцца з дэмаграфічным крызісам

Для пераадолення гэтага крызісу дзяржава абяцае будучым маці ўсялякія ўзнагароды і падтрымку — толькі раджайце.

Аднак пра большасць сваіх прывілей наваспечаныя маці даведваюцца ад таварак, а не ад супрацоўнікаў арганізацый, куды звяртаюцца для таго, каб афіцыйна засведчыць з'яўленне малога на гэты свет. І нават тое, што табе прызначана, атрымаць бывае не так проста. Можна сказаць, нярэдка даводзіцца рабіць гэта з боем.

Напрыклад, на бясплатнае харчаванне для дзяцей першых двух гадоў жыцця, што прадугледжана для некаторых катэгорый грамадзян, можна разлічваць з першага месяца нараджэння немаўляці, але атрымліваць яго, як правіла, пачынаюць шасцімесячныя дзеці.

Асабліва неабароненымі аказваюцца маці-"адзіночкі".

Адна з маіх знаёмых, маці пяцімесячнага Рыгоркі, таксама наслухалася парад ад сябровак і вырашыла атрымаць свае "бонусы". Патэлефанавала ва ўпраўленне сацыяльнай абароны аднаго з раёнаў Мінска, каб даведацца, якія дакументы трэба сабраць для таго, каб ёй, маці-адзіночцы, атрымліваць бясплатнае харчаванне (справа была яшчэ ў верасні).

— Колькі зараз дзіцяці? Які заробак быў у вас на працы? — спыталася спецыяліст упраўлення.

— У сярэднім мільён, то больш, то менш — шчыра адказала сяброўка. — Але ж зараз у мяне толькі дапамога на дзіця.

— У вас была вялікая зарплата, і ні на якое харчаванне вы права не маеце. Вось калі будзеце зарабляць менш за 442 360 рублёў (памер спажывецкага мінімуму на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка), тады і прыходзьце, — рэзюмавала чыноўніца і павесіла трубку...

Працяг артыкулу чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)