Чалы: «Беларусь — вельмі моцна адсталая Еўропа прыкладна XV стагоддзя»
Калі па вуліцах беларускіх гарадоў адбываліся шэсці, прымеркаваныя да Дня Перамогі, Рух «За Свабоду» прапанаваў мінчанам 9 траўня далучыцца да святкавання Дня Еўропы.
У заходніх краінах гэта — дзень еднасці і міру, дзень памяці. Сёння паміж Беларуссю і Еўропай такая ж прорва, як паміж святкаваннем гэтага дня на Захадзе і «пабедабесіем» у нас.
Зрэшты, удзельнікі дыскусіі «Еўрапейскі шлях Беларусі», якая адбылася ў межах падзеі, зусім не мелі на мэце расказаць, як усё добра ў Еўразвязе.
Эканаміст і «даўні еўраскептык» Сяргей Чалы звяртае ўвагу на тое, што трэба адрозніваць праект, ідэалізаванае ўяўленне Еўропы ад таго, што ёсць насамрэч.
— З эканамічнага пункту гледжання ўсё яшчэ не існуе кансэнсусу аб стане Еўропы. Пытанне нацыяналізацыі ці федэралізацыі да канца не вырашанае. Цяпер Еўропа падыходзіць да моманту, калі трэба будзе адказваць на гэта пытанне. Ужо дакладна бачныя краіны, якія выйгралі ад далучэння да ЕЗ (Польшча, Чэхія, Венгрыя) і сталі яго сярэднім тэхналагічным прыдаткам, і якія прайгралі…
Як зазначыў Сяргей Чалы, мы, хутчэй, еўрапейская перыферыя, але да базавых еўрапейскіх каштоўнасцяў нам яшчэ далёка. Нам патрэбна дэмакратычная рэвалюцыя, а пакуль мы — «вельмі моцна адсталая Еўропа прыкладна XV стагоддзя». Хоць былі часы, калі Беларусь была больш еўрапейскай, чым сама Еўропа — гэта перыяды ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное