Общество
Алег Гарус, 34MAG

Чакай мяне

Наш кантрыбутар Алег Гарус знайшоў у Канадзе сляды свайго родзіча, які знік пасля Другой сусветнай вайны, і адразу выправіўся ў іншую частку свету, каб на ўласныя вочы пабачыць, як жывуць ягоныя новыя сваякі ў адной з самых шчаслівых краінаў свету.

Далей чытай гісторыю пошуку і ўз’яднання, рэпартаж-вэстэрн, які пачнецца ў Заходняй Беларусі, працягнецца ў Сібіры, Егіпце і пашуковіку Google, а скончыцца ў канадскай прэрыі.

«Вось ты і дома, тата»

Я стаю на польскіх могілках сярод прэрыяў у горадзе Вініпег, сталіцы канадскай правінцыі Манітоба. Вакол мяне на помніках тысячы славянскіх прозвішчаў жаўнераў Войска польскага, якія ваявалі ў часы Другой сусветнай ды так і не здолелі вярнуцца на радзіму: іхняя Польшча чарговы раз была падзеленая паміж пераможцамі і дасталася не самаму адэкватнаму з іх.

Мы дастаем з багажніка машыны маленькі пакунак з зямлёю, якую я прывёз з беларускай вёскі на заходнім Палессі – малой радзімы маёй бацькоўскай лініі. Олівэр, мой канадскі стрыечны дзядзька, з якім я першы раз сустрэўся некалькі дзён таму, робіць рукою невялічкую ямку перад помнікам, і мы разам высыпаем у яе змесціва пакунка.

«Вось ты і дома, тата… – кажа Олівэр шморгаючы носам, з-пад яго трэндзі «Рэйбанаў» выкочваецца сляза. – Мы зрабілі гэта, Алег. Ты гэта зрабіў».

Працяг чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)