Скандалы
Настасся Роўда, Рэгіянальная газета

Чацвёра маладзечанскіх хуліганаў за вечар збілі дзвевяць чалавек

Злаўмыснікі «палявалі» на гараджан з засады.

Хлопцы арганізавалі засаду 21 чэрвеня побач з домам па вуліцы Скарыны.

Сваімі ахвярамі чацвёрка абірала маладых людзей. Узрост пацярпелых ад 16 да 23 гадоў. Гэта ў асноўным школьнікі і навучэнцы каледжаў, распавёў “РГ” намеснік начальніка Маладзечанскага раённага аддзела ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце Уладзімір Васількоў.

Збівалі мінакоў без прычыны. Прычым траіх – у пад’ездзе дома па вуліцы Скарыны. Нападнікі малацілі рукамі па тулаву і галаве. На месцы здарэння засталося шмат слядоў. Аднаго з магчымых удзельнікаў крымінальнай групоўкі, 17-гадовага хлопца, затрымалі.

Узбуджаная крымінальная справа. Ідзе следства. Дарэчы, у міліцыю пра выпадак паведаміла маці аднаго з пацярпелых.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)