Бюст Васіля Быкава ўрачыста перададуць Калюмбійскаму універсітэту
Напрыканцы мінулага году Беларускім Музэем у Нью-Ёрку і прадстаўнікамі беларускай дыяспары была дасягнута прынцыповая дамоўленасьць аб перадачы бюста аднаго з найбольш вядомых беларускіх пісьменьнікаў Васіля Быкава аднаму з найбольш вядомых унівэрсітэтаў Нью-Ёрку.
Бюст нашаму пісьменьніку будзе ўсталяваны ў сусьветна вядомай бібліятэцы Columbia University – Low Memorial Library, піша блогер dyk.
Знакавая для ўсіх беларусаў сьвету падзея адбудзецца 21 красавіка.
У адкрыцьці прымуць удзел аўтар бюста Васілю Быкаву скульптар і мастак Алесь Шатэрнік, які зараз знаходзіцца ў Злучаных Штатах, ды вядомы беларусазнаўца старшыня Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва Вітаўт Кіпель.
Читайте еще
Избранное