BYPOL: Мы сарвалі тэракт, у адказ абвінавацілі нас
Ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў пракамэнтавала па просьбе Свабоды заяву МУС, у якой гаворыцца пра прадухіленьне тэрактаў, сьляды якіх нібыта вядуць у BYPOL.
— Мы сарвалi пляны ўладаў па ажыцьцяўленьню тэракта. У адказ у яго падрыхтоўцы абвiнавацiлi нас. Галоўнае, што мы захавалi жыцьцi людзей, — пракамэнтавалі паведамленьне МУС у ініцыятыве BYPOL.
24 сакавіка BYPOL заявіў, што атрымаў інфармацыю аб падрыхтоўцы ўладамі тэракту, які дазволіць абгрунтаваць увядзеньне надзвычайнага становішча.
Па інфармацыі крыніц BYPOL, 25 сакавіка ў рамках пляну па дыскрэдытацыі пратэстнага руху і яго поўнай ліквідацыі сілы Камітэта дзяржаўнай бясьпекі рыхтавалі тэрарыстычны акт у адным з будынкаў органаў унутраных спраў. У КДБ ня сталі камэнтаваць гэтую заяву.
Читайте еще
Избранное